Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.09.22

Тыдзень роднай мовы

З 19 па 23 верасня 2022 года вучні і настаўнікі нашай школы прынялі актыўны ўдзел у Тыдні роднай мовы “Як дорага мне, мая родная мова!”.
У рамках Тыдня праведзены наступныя мерапрыемствы:

  • Акцыя “Гаворым па-беларуску”
  • Інтэрактыўная гульня “Знаўцы роднай мовы
  • Гульня “Зайграем у “Жалейку”
  • Квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа
  • Дыстанцыйная акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”
  • Прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”
  • Конкурс пісьмовых творчых работ “За што я люблю родную зямлю”
  • Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.

Справаздача аб праведзеных мерапремствах.

Вучні X класаў разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры і класнымі кіраўнікамі наведалі музей Беларускага Палесся (тэма экскурсіі  “Аб родным краі роднай мовай”). Вучні IV класаў разам з класнымі кіраўнікамі сталі ўдзельнікамі мерапрыемства (вусны часопіс “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”), які арганізавалі для іх супрацоўнікі гарадской бібліятэкі-філіяла № 5.

Для вучняўVII, VIII, IX класаў былі арганізаваны сустрэчы з паэтамі роднага краю: Аленай Вабішчэвіч, Святланай Шаламіцкай, Галінай Лазіцкай.

У школьнай бібліятэцы для вучняў школы падрыхтаваны выставы: “Беларуская кніжная хваля”, “Прайсці праз вернасць”(да 110-годдзя М. Танка), “Вытокі роднай мовы”, “Зямлі вялікай галасы” (да 140-годдзя Якуба Коласа и Янкі Купалы).

Усе мерапрыемствы накіраваны на развіццё цікавасці вучняў да роднай мовы і літаратуры, да яе культуры і гісторыі.

Раздзелы сайта